Loading

Несапраўдная адукацыя

Цяжка жыць у роднай Беларусі. І хоць балюча мне за гэтыя словы, а часам і сорамна, я лічу менавіта так. Сістэма змяніла маю краіну, яна трымае яе сваімі дужымі рукамі і нікуды не хоча адпускаць. Яна пакінула адбітак на мне, на Вас, на ўсіх нас… А так хацелася б жыць інакш, дыхаць інакш і бачыць усе па-іншаму… Гэты допіс – водгук з самага сэрца, бо праблема, пра якую я хачу напісаць, закранае не толькі мяне, а кожнага з нас. Гэта праблема – якасць беларускай адукацыі.

Атрымаць эканамічную спецыяльнасць – мая мара з дзяцінства. Так і сталася ў жыцці: матэматычны класс, перамога у матэматычных алімпіядах, а потым і Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. І так радавалася я, калі пачала вучыцца, такі гонар быў у мяне, такі запал. Але яшчэ на першым курсе зразумела, што гэта мая самая вялікая памылка. Савецкасць, хабарніцтва, знявага да студэнтаў – усе гэта робіць навучанне невыносным.

Адна з найбольш турбуючых і характэрных для нашаі краіны праблема – хабары. Бяруць усе і ў розных памерах. Хабары у лякарнях, інспекцыіх – з*ява звычайная, але ж прыйшлося мне даваць грошы і ў універсітэце. Дзесяць даляраў з кожнага, каб здаць экзамен – такія расцэнкі у нашым універсітэце, дарэчы настаўніца паставіла ўльтыматум на лекцыі ў мікрафон. Шмат людзей выказаліся, каб напісаць “данос”, але справа не атрымала развіцця, бо ўсе пра гэта ведаюць, к таму ж сам кіруючы апарат займаецца такімі заробкамі і ў большых памерах: патрэбна ў інтэрнат – калі ласка, грошы; не заўважаць пропускі вашага дзіцяці – грошы, калі ласка; здаць дзяржаўны экзамен на дзевяць – зноў грошы. Усім вядомы “пакоі рэктара” у інтэрнаце, бо кожную восень пустуюць яны, чакаюць сваіх жыхароў, чые бацькі пабагацей. Як напісаў Л. С. Сухарукаў: “Чаго ў ўлады не адняць, так гэта іх мастацтва браць”. Вось так і жывем, сябры, усім даваць, дагаджаць, а брыдка ж так…

Яшчэ адна з*ява, якая душыла мяне кожны дзень на працягу ўсіх гадоў навучання – свецкасць нашай адукацыі. Не разумею і па сеннешні дзень, чаму большасць нашых настаўнікаў аддаюць перавагу пры здачы экзаменаў і залікаў прыгожа напісанаму канспекту, прысутнасці на ўсіх занятках, завучванню паняццяў на памяць, а не ведам і разуменню. Увогуле, за ўсе гады навучання сапраўдных, цікавых, кемлівых настаўнікаў было няшмат, у адрозненні ад “дактароў”, “прафесароў”, што толькі тэарэтыкі, што навучаюць пад дэвізам : ”Вывучы ўсе на памяць, пасядзі некалькі начэй запар, як гэта рабіла я ў свой час”. К таму ж перавага аддана ў нашым універсітэце менавіта савецкай школе эканомікі, прагрэсіўныя сучасныя пункты гледжання засталіся па-за межамі праграм.

Не разумею я таксама, чаму наш універсітэт не паважае працуючых студэнтаў. .Спазненні на лекцыі ці некалькі пропускаў у месяц тлумачацца як праява ляноты, неадказнасці, дрэнная падрыхтоўка да дарослага жыцця і парушэнне рэжыму. А тое, што плата за навучанне павялічваецца з этапа ў этап, нікога не турбуе. Не паважаецца тут і дапамога бацькам, якія болей не зарабляюць, не разумеюць тут, што студэнтам таксама патрэбна харчавацца і жывуць яны пад дахам у цяпле, як і ўсе людзі. Тут важна прысутнічаць, запісваць і завучваць, але не разумець. Дарэчы, еўрапейская сістэма навучання накіравана ў процьлеглы бок: можаш не наведваць ні аднаго занятку, але здай экзамен і здай бліскуча! Не здаешь экзамены, залікі – вучыся наступны год, ты сам выбіраеш свой шлях. Як ты дамагашься выніку, нікога не турбуе.

Гэта толькі маленькая частка тых праблем, якія існуюць у нашым універсітэце. Рашаць іх патрэбна зараз, бо да чаго прывядзе неякасная падрыхтоўка спецыялістаў, разумее кожны. Асабліва ў гэты складаны для роднай краіны час, так хацелася б мець разумных, выдатна падрыхтаваных спецыялістаў, здольных прымаць эффектыўныя рашэнні. Можа таму мы і знаходзімся ў такім цяжкім становішчы, бо якасную эканамічную адукацыю наш універсітэт даць не можа. Аб гэтым гаворыць і колькасць выпускнікоў. Так, напрыклад, Hunter College (Манхэтэн) ў 2010 годзе скончыла 46,2% студэнтаў, а Brooklyn College у Флетбушы – 48,5%, а вось што тычыцца БДЭУ, то амаль усе студэнты могуць без асаблівых цяжкасцей скончыць яго. За пяць гадоў навучання ні адзіны студэнт са статысячнага патоку не быў адлічаны па выніках вучобы.

Аўтар: Алешка Пашкевіч