Новая кніга ад НІСЭПД пад рэдакцыяй прафесара Манаева (фота)
![]() 1 снежня адбылася прэзентацыя чарговай кнігі ад Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў і Алега Манаева, якая называецца “Моладзь і грамадзянская супольнасць у Беларусі: новае пакаленне”. Кніга з большасці пабудаваная на параўнальным аналізе і працягвае досвед кнігі “Моладзь і грамадзянская супольнасць: беларускі варыянт”, выдадзенай НІСЭІПД у 1999 г. Акрамя аналітыкаў інстытута сярод аўтараў ёсць нават Зміцер Дашкевіч. На прэзентацыі кнігі прысутнічалі такія госці, як праваабаронца Валеры Шчукін, намесніца старшыні Маладога фронта Наста Палажанка, якая прадстаўляла суаўтара кнігі Зміцера Дашкевіча, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, дырэктар ГА “Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі” Уладзімір Падгол, Леанід Заіка – кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дырэктар ГА “Аналітычны цэнтр “Стратэгія”, прадстаўнікі амбасады Чэхіі, Польшчы, Расіі і ЗША, беларускі палітолаг Сяргей Нікалюк, а таксама Аляксандр Сасноў – экс-міністр працы і сацабароны, сацыёлаг і інш. Урывак з кнігі: “<…>Конечно, не все проблемы, связаные с темой книги, оказались раскрытыми, некоторые важные аспекты анализа остались “за кадром”, какие-то оценки и выводы авторов вызовут сомнение, несогласие, возражения. Ответ на поставленный вначале вопрос о том, какую роль может играть молодежь в изменениях “слева направо” в наших условиях – ведь очевидно, что “корни” белорусского авторитаризма уходят в наследие советского коммунизма, а проект демократической Беларуси с рыночной экономикой и европейским плюрализмом явно тяготеет к современному западному обществу – для кого-то останется неубедительным. И все же я надеюсь, что независимое мнение экспертов, не связанное рамками ни официальных властей, ни какими-либо партийными или корпоративными интересами, заинтересует широкий круг читателей и будет способствовать повышению роли молодежи в развитии нашей страны, в скорейшем становлении гражданского общества <…>” (Алег Манаеў) Прадстаўнік амбасады ЗША К. Паніка і Уладзімір Падгол Леанід Заіка Алег Манаеў Уладзімір Падгол Сяргей Нікалюк і Аляксандр Сасноў
Святлана Багданава |












